• Перейти на главную
  • Карта сайта

Повязь мастацтваў: камерныя вакальныя творы беларускіх кампазітараў ХХ стагоддзя на словы Янкі Купалы і Якуба Коласа. Мінск, 2017.

Повязь мастацтваў:  камерныя вакальныя творы беларускіх кампазітараў ХХ стагоддзя на словы Янкі Купалы і Якуба Коласа. Мінск, 2017.

Повязь мастацтваў: камерныя вакальныя творы беларускіх кампазітараў ХХ стагоддзя на словы Янкі Купалы і Якуба Коласа: Даведачнае выданне. На беларускай, рускай, англійскай мовах / укл.: К.М. Дулава, В.У. Дадзіёмава, Г.А. Гамеза і інш. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2017. – 252 с.  Тыраж 500 экз. ISBN 978-985-02-1575-8.

Факсімільнае даведачнае выданне "Повязь мастацтваў", прымеркаванае да 135-годдзя з дня нараджэння знакамітых песняроў Янкі Купалы і Якуба Коласа і да 85-гадовага юбілею Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, адрасавана шырокаму колу чытачоў і будзе карысна музыкантам, мастацтвазаўцам, супрацоўнікам біблятэк, а таксама ўсім, хто цікавіцца беларускім паэтычным і музычным мастацтвам.

Выданне складаецца з дзвюх частак. Першая – гэта анатаваны каталог аўтарскіх рукапісаў камерных вакальных твораў кампазітараў-класікаў XX стагоддзя (Л. Абеліёвіча, С. Аксакава, М. Аладава, У. Алоўнікава, А. Багатырова, Д. Лукаса, П. Падкавырава, С. Палонскага, Р. Пукста, І. Ронькіна, Ю. Семянякі, А. Туранкова, Я. Цікоцкага, М. Чуркіна), напісаных на паэтычныя тэксты славутых беларускіх паэтаў – Янкі Купалы і Якуба Коласа. Гэтыя рукапісы, якія захоўваюцца ў фондах Нотна-навуковай бібліятэкі, дапаўняюцца кароткімі біяграфічнымі звесткамі аб кампазітарах. Другая частка выдання змяшчае пералік інцыпітаў з прадстаўленых у дадзенай публікацыі музычных твораў з кароткай інфармацыяй аб паэтах. Інцыпіты прыведзепы па мове арыгінала з перакладам на рускую мову і транслітарацыяй на лацініцу з беларускай мовы.

все фотографии