• Перейти на главную
  • Карта сайта

Выстава "Музыка была яго лёсам. Р.I. Шаршэўскі"

Выстава "Музыка была яго лёсам. Р.I. Шаршэўскі"

Нотна-навуковая бібліятэка прадстаўляе тэматычную выставу "Музыка была яго лёсам", падрыхтаваную да 105-годдзя з дня нараджэння Рыгора Ільіча Шаршэўскага (01.09.1913–07.08.1991).

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1983), прафесар Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (1984), выдатны піяніст-педагог Р.І. Шаршэўскі з’явіўся адным з заснавальнікаў беларускай фартэпіяннай школы. Скончыў Леніградскую кансерваторыю (1936) па класу фартэпіяна прафесара С.І. Саўшынскага, там жа аспірантуру (1939) пад кіраўніцтвам прафесара У.У. Сафраніцкага. У 1939 годзе пераехаў у Мінск і стаў выкладаць на кафедры спецыяльнага фартэпіяна Белдзяржкансерваторыі.

Выканальніцкая і педагагічная праца Рыгора Шаршэўскага многія гады гарманічна ўзаемадзейнічалі. У свае канцэртныя праграмы ён уключаў творы рускіх і заходнееўрапейскіх кампазітараў, быў адным з першых выканаўцаў сачыненняў беларускіх аўтараў П. Падкавырава, А. Клумава, В. Залатарова і інш. Адлюстроўваючы лепшыя традыцыі рускай піяністычнай школы, Р. Шаршэўскі, таксама як і Г. Нейгауз, у працэсе заняткаў з вучнямі з вялікаў увагай сачыў за якасцю гуку, выпрацоўваў у кожнага музыканта тэмбральнае адчуванне інструмента. За больш чым саракагадовы перыяд педагагічнай працы Р. Шаршэўскі падрыхтаваў каля ста піяністаў-выканаўцаў і педагогаў. Сярод яго вучняў – народныя артысты СССР І. Лучанок, БССР Г. Вагнер, Рэспублікі Беларусь І. Алоўнікаў, заслужаныя дзеячы мастацтваў У. Кузменка, В. Рахленка, Л. Шаламенцава, заслужаныя артысткі Л. Максімава, І. Шуміліна, лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і нацыянальных конкурсаў М. Ахвердава, Б. Бергер, І. Галачкіна, У. Дулаў, А. Ліўшыц, Э. Міянсараў, І. Палівода, Г. Рабіновіч, Н. Сазановіч, Б. Спектар, Л. Таўкачова, Н. Ташчыліна, Н. Цёмкіна і інш. Гэтыя выдатныя педагогі і выканаўцы – паслядоўнікі Рыгора Ільіча Шаршэўскага – працягваюць яго справу выхавання новага пакалення музыкантаў.

На выставе прадстаўлены навуковыя артыкулы і даследчыя нарысы, даведачныя і энцыклапедычныя выданні, фотаматэрыялы, ілюстрацыі. Асаблівую цікавасць уяўляюць наступныя выданні: зборнік артыкулаў і матэрыялаў "Григорий Ильич Шершевский: к 95-летию со дня рождения" (Мн., 2009), відэазапіс юбілейнага вечара "К 100-летию со дня рождения Г.И. Шершевского" (Мн., 2013), нотнае выданне з творамі Р. Шаршэўскага "20 пьес" (Мн., 1955).

Экспазіцыя выставы размяшчаецца ў фае Вялікай залы вучэбнага корпуса № 1 (вул. Інтэрнацыянальная, 30) з 20 верасня па 10 кастрычніка 2018 года.
 

СкачатьФотагалерэя

СкачатьІншыя выставы бібліятэкі

все фотографии