• Перейти на главную
  • Карта сайта

Фотавыстава "Беларускае вяселле: абрад, носьбіт, песня"

Фотавыстава "Беларускае вяселле: абрад, носьбіт, песня"

12 верасня 2018 года а 19 гадзіне ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (вул. Някрасава, 3) у межах Месяца фатаграфіі ў Мінску адбудзецца адкрыццё выставы "Беларускае вяселле: абрад, носьбіт, песня". Фатаграфіі выставы прадставяць наведвальнікам НЦСМ традыцыйнае вяселле праз партрэты яго галоўных арганізатараў: жанчын-носьбітак песенна-абрадавай традыцыі, а таксама мужчын-вясковых музыкаў, якія адказвалі за танцавальную частку свята.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены каля 60 твораў з калекцыі кабінета традыцыйных музычных культур Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, якія былі зроблены ў 1970–1990-я гады ў музычна-этнаграфічных экспедыцыях супрацоўнікамі і студэнтамі Акадэміі музыкі – аматарамі фатаграфіі (С. Мыцько, Д. Касцюкавец, А. Каліна і інш.). Фатаграфіі таксама можна будзе праглядзець у фармаце слайд-фільму, дзе кожны здымак агучаны "вясельным голасам" той асобы, якая на ім выяўлена, а ўвесь экспазіцыйны цыкл (партрэт+гук) абагульнена выбудаваны ў паслядоўнасці вясельнага рытуалу і маркіруе галоўныя яго этапы. Важным раздзелам праекта стане дэманстрацыя фільма "Радзілавіцкае вяселле", знятага ў 2017 года сябрамі Студэнцкага этнаграфічнага таварыства паводле сцэнара Р. Гамзовіч.

19 верасня а 19:00 у межах выставы пройдзе куратарская экскурсія. 26 верасня а 19:00 да 85-годдзя з дня нараджэння выбітнага беларускага этнамузыколага З.Я. Мажэйка адбудзецца рэтраспектыўны прагляд і абмеркаванне дакументальнай кінастужкі "Полесские свадьбы" (сцэн. З. Мажэйка, рэж. Юрый Лысятаў; Беларусьфільм: "Летапіс", 1986, 20 хв.).

Работа выставы плануецца ў тэрмін з 13 верасня па 13 кастрычніка 2018 года (11:00 – 19:00). Куратары: Настасся Даніловіч, Дзіна Даніловіч.

СкачатьХілько К. У Мінску адкрылася выстава "Беларускае вяселле: абрад, носьбіт, песня" // СБ. Беларусь сегодня, 13.09.2018

все фотографии