• Перейти на главную
  • Карта сайта

Выстава "Пісьменнікі-юбіляры 2018"

Выстава "Пісьменнікі-юбіляры 2018"

Нотна-навуковая бібліятэка прадстаўляе тэматычную выставу "Пісьменнікі-юбіляры 2018", падрыхраваную да Дня беларускага пісьменства. У гэтым годзе ён адзначаецца 2 верасня.

Дзень беларускага пісьменства заснаваны ў 1994 годзе і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Канцэпцыю свята складаюць паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі. У гэтым годзе юбілейны XXV Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці. Напярэдадні Дня ведаў і Дня беларускага пісьменства ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася прызентацыя факсімільнага выдання першага "Буквара" (1618) – адзінага ў сваім родзе помніка асветніцкай думкі Беларусі. 

У мэтах папулярызацыі і захавання культурнай спадчыны беларускага народа Нотна-навуковая бібліятэка падрыхтавала тэматычную выставу, прысвечаную юбілейным датам класікаў беларускай літаратуры. На выставе экспануюцца творчыя партрэты пісьменнікаў-юбіляраў – А. Міцкевіча, В. Дуніна-Марцінкевіча, Я. Маўра, М. Гарэцкага, К. Буйло, П. Галавача, П. Пестрака, С. Грахоўскага, Э. Агняцвет, І. Новікава, А. Вялюгіна, А. Грачанікава, У. Карызны, С. Алексіевіч, мастацкія творы аўтараў, нотныя выданні і аўтарскія рукапісы вакальнай музыкі беларускіх кампазітараў на вершы айчынных пісьменнікаў, гуказапісы.

Экспазіцыя размяшчаецца ў каб. № 140 вучэбнага корпуса № 1 (вул. Інтэрнацыянальная, 30) з 1 па 30 верасня 2018 года.

СкачатьФотагалерэя

СкачатьДругія выставы бібліятэкі

все фотографии