• Перейти на главную
  • Карта сайта

Выстава "Паклонімся вялікім тым гадам"

Выстава "Паклонімся вялікім тым гадам"

Нотна-навуковая бібліятэка прадстаўляе тэматычную выставу "Паклонімся вялікім тым гадам", прымеркаваную да Дня Перамогі і 75-годдзя Хатынскай трагедыі.

Больш за сотню карных аперацый правялі фашысцкія захопнікі ў гады акупацыі на тэрыторыі Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны. 22 сакавіка 1943 года, разам з хатамі і жыхарамі, была спалена беларуская вёска Хатынь: усяго 149 чалавек, з іх 75 дзяцей, самому малодшаму было ўсяго 7 тыдняў. 185 беларускіх вёсак раздзялілі лёс Хатыні – згарэлі і не адрадзіліся пасля вайны. Хатынь стала сімвалам трагедыі беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны. У 1969 годзе на месцы вёскі быў адкрыты мемарыяльны комплекс "Хатынь", які ўзведзены ў знак ушанавання памяці аб спаленых беларускіх вёсках і мірных жыхарах, знішчаных ў гады вайны. Мемарыяльны комплекс "Хатынь" – гэта нацыянальная святыня памяці беларускага народа.

На выставе экспануюцца кнігі, часопісы, артыкулы з навуковых зборнікаў, мастацкая літаратура, альбомы з ілюстрацыямі, фотаздымкі, нотныя выданні, рукапісы і аўдыёзапісы твораў беларускіх кампазітараў, прысвечаныя Хатыні. Асаблівую цікавасць уяўляе прадстаўлены на выставе дакументальны фільм "І будзе жыць Хатынь", які распавядае пра гісторыю вёскі з моманту яе ўзнікнення да цяперашняга часу.

Экспазіцыя размяшчаецца ў фае Вялікай залы навучальнага корпуса № 1 (вул. Інтэрнацыянальная, 30) з 28 красавіка па 30 мая 2018 года.

СкачатьФотагалерэя

СкачатьІншыя выставы бібліятэкі

все фотографии