• Перейти на главную
  • Карта сайта

II Пасхальный фестиваль

II Пасхальный фестиваль

З 11 па 13 красавіка 2018 года пройдзе II Пасхальны фестываль. Пасхальны фестываль – унікальны творчы праект, які праводзіцца Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Фестываль з'яўляецца працягам шэрагу буйных творчых праектаў акадэміі, якія атрымалі высокую адзнаку і вялікі грамадскі рэзананс у Рэспубліцы Беларусь і былі ўзнагароджаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва ў 2017 годзе.

У аснове канцэпцыі фестываля – ідэя далучэння ў самыя важныя і радасныя для ўсяго хрысціянскага свету дні Пасхальнай Сядміцы да вечных духоўных каштоўнасцяў нацыянальнага і сусветнага музычнага мастацтва і умацавання адной з магістральных традыцый акадэміі – творчай пераемнасці пакаленняў.

Праграма II Пасхальнага фестывалю ўключае канцэрты ў выкананні лепшых студэнцкіх творчых калектываў і салістаў з ліку выкладчыкаў і выпускнікоў акадэміі, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў, лаўрэатаў і стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, з імёнамі якіх звязаны сучаснасць і будучыня беларускай музычнай культуры.

У рамках II Пасхальнага фестывалю таксама праводзіцца Цырымонія ўручэння прэмій прадстаўнікам прафесарска-выкладніцкага складу і навучэнцам Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі і Рэспубліканскай гімназіі-коледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі, якія спрыялі ўмацаванню высокага статуса прафесійнай музычнай адукацыі ў Беларусі і за мяжой.

Праграма (*.pdf)

  • 11 красавіка, 19.00. Канцэрт-адкрыццё. Лаўрэат міжнародных конкурсаў студэнцкі хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Мастацкі кіраўнік і дырыжор – уладальнік гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ў культуры на 2018 год, загадчык кафедры харавога дырыжыравання, дацэнт Інэса Бадзяка. Рэжысёр – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Ніна Осіпава (афіша).
  • 12 красавіка, 19.00. Канцэрт камернага аркестра Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Мастацкі кіраўнік і дырыжор – загадчык кафедры аркестравага дырыжыравання, дацэнт Пётр Вандзілоўскі. Салісты – лаўрэат міжнародных конкурсаў, лаўрэат і стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Міхаіл Радунскі (віяланчэль), лаўрэат міжнародных конкурсаў Раман Ждановіч (марымба), Аляксандра Лосева (арфа), Дар’я Елісеева (флейта), Валянцін Семелёнаў (кларнет) (афіша).
  • 13 красавіка, 19.00. Заключны канцэрт. Студэнцкі сімфанічны аркестр Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Мастацкі кіраўнік і дырыжор – уладальнік медаля Францыска Скарыны Андрэй Галанаў. Салістка – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Аксана Волкава. Рэжысёр – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Ніна Осіпава (афіша).

11 і 13 красавіка уваход па запрашальных білетах, 12 красавіка  па бясплатных уваходных квітках.

СкачатьII Пасхальный фестиваль подвёл итоги // БелТА, 13.04.2018

СкачатьII Пасхальный фестиваль проходит в академии музыки // ОНТ, 11.04.2018 (видео)

СкачатьБелорусская академия музыки открыла второй Пасхальный фестиваль // Беларусь-1, 11.04.2018 (видео)

СкачатьКонцерт-открытие II Пасхального фестиваля. Фотогалерея

СкачатьII Пасхальный фестиваль пройдёт в Белорусской государственной академии музыки 11–13 апреля // БелТА, 06.04.2018

Скачать I Пасхальный фестиваль

все фотографии