• Перейти на главную
  • Карта сайта

Выстава "Маладыя творцы музычнай навукі"

Выстава "Маладыя творцы музычнай навукі"

Нотна-навукая бібліятэка прадстаўляе тэматычную выставу "Маладыя творцы музычнай навукі", прымеркаваную да Дня беларускай навукі, які штогод адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня (28.01.2018).

Падтрымка маладых даследчыкаў у Беларусі ажыццяўляецца ў комплексе дзяржаўных мер маладзёжнай палітыкі. Важнае значэнне мерам дзяржаўнай падтрымкі маладых навукоўцаў у кароткатэрміновай, сярэднетэрміновай (да 2020 г.) і доўгатэрміновай перспектыве (да 2025 г.) нададзена ў Праграме ўдасканалення навуковай сферы Рэспублікі Беларусь. У Праграме прадугледжана развіццё сістэмы ранняга выяўлення таленавітай моладзі, схільнай да навуковай дзейнасці. У гэтых мэтах у 2017 г. праведзены шэраг мерапрыемстваў, рэалізаваны праекты, сярод якіх неабходна адзначыць інавацыйны форум "Навука і бізнес-2017", дзе былі прадстаўлены навінкі ў гуманітарнай сферы, у галіне фізікі, астраноміі, эканамічных навук, а таксама II З’езд вучоных Беларусі, у рамках якога дзейнічала секцыя "Моладзь і новыя гарызонты навукі". У працы навуковага форуму прыняло ўдзел каля 300 маладых навукоўцаў беларускіх ВНУ, галіновай навукі і органаў Дзяржаўнага кіравання. Адной з формаў падтрымкі маладых даследчыкаў таксама з’яўляецца Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў.

Цэнтрам музычнай навукі ў нашай краіне з’яўляецца Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі – адзіная ў краіне ўстанова вышэйшай адукацыі ў сферы акадэмічнага музычнага мастацтва. Сярод прыярытэтных напрамкаў, па якіх вядуцца навуковыя даследаванні маладых навукоўцаў, – музычная культура Беларусі, айчынная і сусветная музычная культура, сусветнае музычнае мастацтва ў кантэксце актуальных праблем сучаснай тэорыі музыкі, гісторыя і практыка выканальніцкага мастацтва, сучасныя сацыяльныя працэсы і мастацкая культура. Важным стымулам для навуковай дзейнасці маладых даследчыкаў стала правядзенне ў Акадэміі міжнародных навуковых канферэнцый: "Актуальныя пытанні развіцця музычных здольнасцей" (2016), "Прафесійная музычная адукацыя на сучасным этапе: традыцыі і навацыі" (2017). Штогадовымі сталі Міжнародныя навуковыя чытанні памяці Л.С. Мухарынскай (з 1991). Разнастайныя праекты маладых кампазітараў, музыказнаўцаў, выканаўцаў ажыццяўляюцца пад кіраўніцтвам Студэнцкага навукова-творчага таварыства.
На выставе прадстаўлены навуковыя працы маладых беларускіх і кітайскіх даследчыкаў, што з’яўляюцца выпускнікамі нашай акадэміі, у якіх падымаецца шырокае кола праблем, прэзентуюцца розныя падыходы і канцэпцыі, адкрываюцца новыя аспекты музычнай навукі.

Экспазіцыя выставы размяшчаецца ў фае Вялікай залы навучальнага корпуса № 1 (вул. Інтэрнацыянальная, 30) з 20 студзеня па 2 лютага 2018 года.

СкачатьФотагалерэя

СкачатьІншыя выставы бібліятэкі

все фотографии