• Перейти на главную
  • Карта сайта

Защита диссертации А.И. Данилович

Защита диссертации А.И. Данилович 14 чэрвеня 2017 года ў 14.00 на пасяджэнні савета па абароне дысертацый пры Установе адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі" адбудзецца абароны дысертацыі Настассі Ігараўны Даніловіч. Тэма дысертацыі – "Каляндарна-песенная традыцыя заходнепалеска-панямонскага памежжа: этнамузычны ландшафт, міжрэгіянальныя сувязі". Навуковая работа выканана на кафедры беларускай музыкі. Навуковы кіраўнік –Таццяна Леанідаўна Бярковіч (кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, дацэнт кафедры беларускай музыкі, загадчык кабінета традыцыйных музычных культур Установы адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі"). Афіцыйныя апаненты: Таццяна Васільеўна Валодзіна (доктар філалагічных навук, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Дзяржаўнай навуковай установы "Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі"), Міхаіл Іванавіч Казловіч (кандыдат мастацтвазнаўства, прарэктар па вучэбнай і навуковай рабоце Прыватнай установы адукацыі "Інстытут сучасных ведаў імя А.М. Шырокава". Апаніруючая арганізацыя: Установа адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў". Мэта даследавання – выяўленне спецыфікі этнапесенных сістэм, сфарміраваных ва ўмовах этнарэгіянальнага памежжа, на аснове раскрыцця жанрава-фукцыянальных, структурна-тыпалагічных, меластылявых, мелагеаграфічных праяў каляндарна-песеннай традыцыі заходнепалеска-панямонскіх памежных тэрыторый. Метады даследавання: міждысцыплінарны, сістэмны і комплексны метадалагічныя падыходы; структурна-тыпалагічны, структурна-функцыянальны, кампаратыўны, арэальны, картаграфічны, гісторыка-генетычны, праблемна-храналагічны, семіятычны метады; метады жанравага, стылявога аналізу. Упершыню праведзена комплекснае сістэмнае даследаванне каляндарна-песеннай традыцыі заходнепалеска-панямонскага памежжа як традыцыі, прыналежнай да этнамузычнай культуры памежнага тыпу; прапанаваны шлях даследавання песенных традыцый этнакультурнага памежжа, які можа выкарыстоўвацца ў адносінах да этнапесенных культур розных памежных тэрыторый (пераходных зон). Вынікі і матэрыялы даследавання могуць быць спраецыраваны на раскрыццё розных памежных этнакультурных тэрыторый, будуць карыснымі ў навуковай, педагагічнай, музычна-выканальніцкай дзейнасці, дапаўняюць комплекс ведаў пра беларускую традыцыйную музычную культуру, садзейнічаюць захаванню гістарычнай памяці беларускага народа, яго культурнай самабытнасці.

все фотографии