|
|
|
|
Аркестравы факультэтДэкан – заслужаны артыст Беларусі, прафесар У.У. Будкевіч. Кафедры:
Дзейнасць аркестровага факультэта забяспечвае высокі творчы ўзровень такіх шырока вядомых мастацкіх устаноў, як творчае аб’яднанне «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь», Дзяржаўны музычны тэатр Беларусі, мастацкія калектывы Беларускай дзяржаўнай філармоніі – Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр, Дзяржаўны камерны аркестр, Дзяржаўны канцэртны аркестр, Прэзідзентскі аркестр Рэспублікі Беларусь, ансамбль салістаў «Класік-Авангард», мастацкія калектывы Тэлерадыёкампаніі і інш.
Струннае аддзяленне аркестровага факультэта ўтвараюць дзве кафедры: скрыпкі і альта, віяланчэлі і кантрабаса.
Кафедра скрыпкі.
Станаўленне і развіццё беларускай скрыпічнай школы звязана з імёнамі прафесараў М. Браценнікава, М. Гальдштэйна і В. Гольфельда.
Кафедра альта, віяланчэлі i кантрабаса. Кафедра струнных смычковых інструментаў існавала з моманту адкрыцця Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі ў 1932 г. Ля вытокаў кафедры стаялі выдатныя прафесіяналы: віяланчэлісты М. Калужскі, А. Стагорскі, А. Уласаў, альтыст П. Кірыльчанка, кантрабасіст С. Херсонскі і інш. У 1984 г. была арганізавана самастойная кафедра. Значны ўклад у развіццё выканальніцкага мастацства ўнеслі віяланчэлісты Я. Ксаверыеў (загадчык кафедры ў 1984–1997 гг.), М. Шчарбакоў, Б. Скабло, С. Мадорскі, Е. Фешчанка, альтыст В. Скібін, арфістка С. Афанасьева і інш. На кафедры ў наступны час працуюць выдатныя выкладчыкі: прафесары, заслужаныя артысты БССР М. Крывашэяў (кантрабас) і У. Перлін (віяланчэль), прафесар Л. Ластаўка (альт), дацэнт У. Рылатка (альт), а таксама віяланчэлісты Л. Анішчанка і А. Афанасьеў, альтысты А. Каражэў і А. Хахлоў, кантрабасіст У. Пулянкоў. Большасць з іх – выхаванцы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. З 2000 г. кафедру ўзначальвае старшы выкладчык Н. Шпянёва (віяланчэль). Сярод лаўрэатаў міжнародных конкурсаў апошніх гадоў – віяланчэлісты Лі Бінь (КНР), Дз. Цыпкін, Л. Шарахоўская, К. Зяленін, А. Радзевіч, Л. Анцікона-Кабальера, кантрабасісты Д. Леванюк, П. Сідарэнка, В. Весялоўскі, альтысткi М. Зяленіна, C. Галубоўская, А. Даманская і інш.
Кафедра камернага ансамбля. Кафедра адыгрывае ўсё больш значнае месца ў прафесійнай падрыхтоўцы студэнтаў струннага аддзялення. Яе вядучымі педагогамі з'яўляюцца прафесар М. Шчарбакоў, дацэнты І. Галачкіна, Л. Дзядук, В. Савіна, Г. Салапаха, старшыя выкладчыкі І. Жарава, І. Неўская і інш. Актыўную канцэртную дзейнасць вядзе дацэнт, загадчык кафедры Г. Някрасава, якая выступае ў складзе трыо сумесна з прафесарам У. Будкевічам (фагот) і дацэнтам І. Брычыкавым (кларнет). Камерныя ансамблі Акадэміі неаднаразова ўдзельнічалі ў музычных конкурсах і адзначаліся ўзнагародамі журы. Шэраг камерных ансамбляў Акадэміі музыкі сталі лаўрэатамі міжнародных конкурсаў у Расіі, Польшчы і Беларусі.
Станаўленне айчыннай школы духавых інструментаў звязана з педагагічнай дзейнасцю У. Харытонава, які ў 50-60-х гг. узначальваў агульную тады кафедру духавых і ўдарных інструментаў амаль дваццаць гадоў. З раздзяленнем у 1990 г. кафедры на дзве самастойныя – драўляных, а таксама медных і ўдарных інструментаў – працэс развіцця гэтых спецыяльнасцей праходзіў надзвычай плённа і інтэнсіўна. Кафедра драўляных духавых інструментаў. У цяперашні час педагагічную дзейнасць на кафедры праводзяць яе загадчык, доктар мастацтвазнаўства РФ, заслужаны артыст РБ, прафесар Б. Нічкоў (габой), заслужаны дзеяч мастацтваў РБ, доктар культуралогіі РФ, прафесар У. Скараходаў (кларнет), заслужаны артыст РБ, прафесар У. Будкевіч (фагот), заслужаны артыст РБ, дацэнт Г. Забара (кларнет), дацэнты Н. Аўраменка (флейта), І. Брычыкаў (кларнет), Г. Гедыльтэр (флейта). Выпускнікі кафедр драўляных духавых інструментаў вызначаюцца высокім прафесіяналізмам і значнымі творчымі дасягненнямі. Так, выхаванцы прафесара Б. Нічкова прайшлі складанейшыя адборы на атрыманне пасадаў салістаў у прэстыжных аркестравых калектывах, а менавіта: Ігар Ляшчышын стаў салістам сімфанічнага аркестра Вашынгтонскай нацыянальнай оперы, Юрый Лікін атрымаў пасаду саліста ў Пражскім нацыянальным сімфанічным аркестры і ў Пражскім духавым квінтэце, шэсць выхаванцаў кафедры вытрымалі конкурс у сімфанічны аркестр г. Манауса (Бразілія) и г.д. Сярод выпускнікоў кафедры – вядомыя маладыя музыканты, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Святлана Сергіенка, Вікторыя Татур, Васілій Закапец, Кірыл Амельчанка (габой), Ларыса Ласоцкая, Сяргей Картэс, Вікторыя Дрыгіна, Арсэн Замтарадзэ і Таццяна Кармазінава (флейта), Аляксей Вакуленка, Вадзім Іваноў, Ігар Дуцкі (кларнэт), Алег Данік, Аляксей Фралоў, Аляксандр Мурзіч, Аляксей Дамброўскі (фагот), саксафаніст Аляксей Хрушчоў і інш.
Кафедра медных духавых інструментаў.
У гісторыі кафедры засталіся імёны высокапрафесійных музыкантаў, якія заклалі асновы
|
|
|
|