
Факультэт павышэння кваліфікацыі (ФПК)
Дэкан -
кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт А.В. Куракіна
Факультэт павышэння кваліфікацыі спецыялістаў галіны музычнай адукацыі дзейнічае з 1976 года. На факультэце ўдасканальваюць сваю творчую і прафесійную кваліфікацыю выкладчыкі сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў па наступных накірунках: інструментальнае выканальніцтва (фартэпіяна, струнныя, духавыя, ударныя і народныя інструменты), спевы, дырыжыраванне (аркестравае і харавое),
музыказнаўства, кампазіцыя.
Навучальна-адукацыйны працэс ажыццяўляецца ў
сістэме інстытуцыянальнага (спецыяльна арганізаванага) паслядыпломнага прафесійнага ўдасканалення музыкантаў-выкладчыкаў. Формы прафесійнага ўдасканалення: сесія, міжсесіоннае навучанне, самаадукацыя, стажыроўка.
[ Папярэдняя ]