• На галоўную
  • Карта сайта

Магілёўскі філіял

Могилёвский филиал

Магілёўскі філіял (да 2011 – педагагічны факультэт) Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі быў адкрыты ў 1990 годзе. З моманту заснавання Магілёўскі філіяла ўзначальваў народны артыст Беларусі, прафесар Леанід Леанідавіч Іваноў. З верасня 2009 года філіялам кіруе дацэнт Мікалай Міхайлавіч Алданаў.

Алданов Н.М..jpgУ філіяле створаны дзве кафедры: кафедра харавога дырыжыравання і інструментальнага выканальніцтва (загадчык кафедры – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Вольга Рыгораўна Шаўчэнка) і кафедра народных інструментаў (загадчык кафедры – старшы выкладчык Аксана Аляксандраўна Кузняцова). У філіяле праводзіцца навучанне па спецыяльнасцях 1-16 00 02 "Дырыжыраванне" (акадэмічны хор), 1-16 01 03 "Фартэпіяна", 1-16 01 04 "Струнныя смычковыя інструменты (скрыпка, альт, віяланчэль)", 1-16 01 06 "Духавыя інструменты (флейта, габой, кларнет, трамбон, труба, саксафон)", 1-16 01 07 "Ударныя інструменты", 1-16 01 08 "Струнныя народныя шчыпкова-ударныя інструменты (цымбалы, балалайка, домра)", 1-16 01 09 "Баян-акардэон". Педагагічны састаў Магілёўскага філіяла пастаянна ўмацоўваецца, папаўняецца найбольш таленавітымі выпускнікамі Акадэміі музыкі і філіяла, якія прайшлі адукацыю пасля навучання ў магістратуры і аспірантуры.

Сёння больш за 80% усіх выпускнікоў працуюць у Магілёўскай вобласці: музычным каледжы і каледжы мастацтваў, гімназіі-каледжы і дзіцячых школах мастацтваў, у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце, у абласной філармоніі і драматычным тэатры. Многія выпускнікі працуюць у раённых і сельскіх музычных школах і школах мастацтваў, музычных каледжах Мінска, Брэста, Гомеля, Наваполацка і іншых гарадоў Беларусі. І гэты факт – пацвярджэнне значнасці праграмы развіцця рэгіянальнага вышэйшай музычнай адукацыі ў рэспубліцы.

Насычаную канцэртную дзейнасць вядзе аркестр народных інструментаў ім. Л.Л. Іванова Магілёўскай абласной філармоніі, 80% кадравага складу якога складаюць студэнты філіяла. З 2009 г. аркестрам кіруе уладальнік Гран-пры рэспубліканскага конкурсу, член асацыяцыі прафесійных дырыжораў Расіі, уладальнік медаля Ф. Скарыны, дацэнт М.М. Алданаў. Пад кіраўніцтвам М.М. Алданава аркестр у 2011 г. стаў лаўрэатам Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне".

Структура магілёўскага філіяла Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Struktura_Mogilev(2014)



Адрас філіяла: 212000, г. Магілёв, вул. Крыленкі, 12, каб. № 32. Тэл. (факс) (8-0222) 25-28-14, е-mail: BelGAM_Mogilev@tut.by

усе фота