• На галоўную
  • Карта сайта

Навука

Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі з'яўляецца адзінай у краіне навуковай установай, у якой праводзяцца фундаментальныя і прыкладныя навуковыя даследванні па ўсіх накірунках сучаснага музыказнаўства, музычнай адукацыі і методыкі выкладання музычных дысцыплін. Акадэмія музыкі прымае ўдзел у распрацоўцы рэспубліканскай праграмы «Культура» і іншых праграм фундаментальных даследаванняў. Перспектыўны план навукова-даследчых і метадычных работ уключае фундаментальныя даследаванні па праблемах сучаснага музыказнаўства (гісторыі, тэорыі музыкі і этнамузыкалогіі), музычнай педагогікі, эстэтыкі (філасофіі музыкі), падрыхтоўку манаграфій, зборнікаў навуковых артыкулаў, слоўнікаў, падручнікаў, метадычных дапаможнікаў, метадычных распрацовак, нотных выданняў, вучэбных праграм.

усе фота